Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 чэрвеня 2022, 18:21

Андрэйчанка прыме ўдзел у выязным пасяджэнні Савета ПА АДКБ у Ерэване

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 6 чэрвеня прыме ўдзел у выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, што пройдзе ў Ерэване. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У рамках парадку дня генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась праінфармуе ўдзельнікаў пасяджэння аб сітуацыі ў зоне адказнасці арганізацыі, мерах па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы і аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў, заключаных у рамках АДКБ.

Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам спікера Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна.

На пасяджэнні савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ плануецца разгледзець наступныя пытанні: аб дзейнасці Арменіі па процідзеянні выклікам і пагрозам бяспецы ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў старшынства ў АДКБ у 2021-2022 гадах; аб ходзе выканання рашэнняў вераснёўскай (2021 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і дзейнасці арганізацыі ў міжсесіённы перыяд; аб мерах па ўдасканаленні прававога забеспячэння міратворчай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ; аб распрацоўцы прававога стандарту абароны дэмакратычных выбараў, электаральных працэсаў і суверэнітэту дзяржаў - членаў АДКБ ад замежнага ўмяшання, з улікам выклікаў лічбавізацыі ў грамадска-палітычнай сферы; аб унясенні змяненняў у Праграму дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ на 2021-2025 гады (30 лістапада 2020 года з наступнымі змяненнямі).

У праграме мерапрыемства таксама прадугледжана сустрэча кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія Ніколам Пашынянам. Пасля Арменіі старшынства ў АДКБ пяройдзе да Беларусі. Цяпер ідзе работа па вызначэнні яго прыярытэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі