1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале са спікерам Уладзімірам Андрэйчанкам 4 і 5 снежня ў Маскве прыме ўдзел у выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) і 15-м пленарным пасяджэнні ПА АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Сумеснае пасяджэнне савета і пленарнае пасяджэнне ПА АДКБ запланавана на 5 снежня. Удзельнікі мерапрыемстваў заслухаюць вынікі рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Арменіі ў АДКБ у 2021 і 2022 гадах. Уладзімір Андрэйчанка праінфармуе аб прыярытэтах Беларусі на перыяд старшынства ў арганізацыі.
Акрамя таго, будуць разгледжаны праекты рэкамендацый, якія ўносяцца па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі і шэраг іншых.-0-