ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 21 мая 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 лістапада 2021, 10:54

Андрэйчанка: парламентарыям трэба аператыўна рэагаваць на ўсе недружалюбныя выпады супраць краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыям неабходна аператыўна рэагаваць на ўсе недружалюбныя выпады супраць краіны, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада, каменціруючы сітуацыю на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь выступае супраць эскалацыі канфлікту, адказна выконваючы свае міжнародныя абавязацельствы. Мы прадастаўляем бежанцам прытулак, ежу і медыцынскую дапамогу, а тым, хто хоча, дапамагаем вярнуцца дамоў. А за гэта атрымліваем ад Захаду чарговы пакет санкцый", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер падкрэсліў, што такія агрэсіўныя дзеянні не толькі дэстабілізуюць абстаноўку ў цэнтры Еўропы, але і ствараюць прамую пагрозу для ўсяго рэгіёна АДКБ. "Таму парламентарыям неабходна пастаянна сачыць за сітуацыяй на граніцы, даводзіць да міжнароднай супольнасці інфармацыю аб сапраўдным стане спраў і аператыўна рэагаваць на ўсе недружалюбныя выпады супраць Рэспублікі Беларусь", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі