Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2020, 12:50

Андрэйчанка: пад выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў у Беларусі ўчыняюцца адкрытыя правакацыі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў у Беларусі ўчыняюцца адкрытыя правакацыі. Аб гэтым сёння на закрыцці другой сесіі Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер выказаў занепакоенасць наконт таго, што "пад выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў учыняюцца адкрытыя правакацыі, выкарыстоўваюцца брудныя паліттэхналогіі, ідзе масіраваная інфармацыйная атака на кіраўніцтва краіны, прыхільнікаў дзеючай улады". "Гэта, вядома, недапушчальна", - падкрэсліў ён.

Любыя выбары суправаджаюцца павышанай сацыяльнай актыўнасцю і палітызацыяй грамадскага жыцця. "На жаль, у Беларусі пэўныя сілы кожны раз спрабуюць выкарыстоўваць выбарчую кампанію не на карысць краіны, а каб разварушыць сацыяльна-палітычную сітуацыю. Цяперашнія выбары не выключэнне. Мы бачым спробы, што падтрымліваюцца звонку, пасеяць раскол у грамадстве, унушыць народу недавер'е да ўлады, спекулюючы на тэме пандэміі і звязаных з ёй эканамічных цяжкасцях", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Задача парламентарыяў - прыкласці максімум намаганняў, каб выбары прайшлі сумленна, адкрыта, у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам", - адзначыў спікер.

Дэпутатам, паводле яго слоў, трэба больш актыўна працаваць з грамадзянскай супольнасцю, выслухоўваць усе меркаванні і цярпліва, без эмоцый тлумачыць, што стаіць за безадказнымі папулісцкімі заявамі і што на самай справе трэба рабіць для забеспячэння суверэнітэту краіны, сацыяльнай стабільнасці і здароўя грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі