Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2020, 13:10

Андрэйчанка: незалежнасць і дабрабыт дасягаюцца адзінствам нацыі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежнасць і дабрабыт дасягаюцца ўпартай працай, выверанай знешняй палітыкай, адзінствам нацыі. Аб гэтым сёння, завяршаючы чарговую сесію Палаты прадстаўнікоў, заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што незалежнасць і дабрабыт дорага каштуюць. "Яны дасягаюцца ўпартай працай, выверанай знешняй палітыкай, адзінствам нацыі. Галоўная задача сёння - захаваць тое, што створана ў краіне за чвэрць стагоддзя, забяспечыўшы мір, справядлівасць і эвалюцыйны шлях развіцця, і на гэтым трывалым фундаменце рухацца наперад", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Адначасова дэпутатам неабходна прадоўжыць маніторынг сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёнах. "У цэнтры ўвагі павінны быць фінансавы стан прадпрыемстваў, захаванне рабочых месцаў і працоўных калектываў, своечасовасць выплаты зарплат, пенсій, дапамог. Асаблівага клопату патрабуюць слабаабароненыя катэгорыі насельніцтва - пажылыя людзі, інваліды, шматдзетныя сем'і і, зразумела, урачы, якія прадаўжаюць заставацца на пярэднім краі барацьбы з вірусам", - падкрэсліў спікер.

Ён заклікаў дэпутатаў падтрымаць людзей і словам, і справай. "Упэўнены, што ў беларускага народа хопіць мудрасці дастойна прайсці гэту палітычную кампанію і захаваць Беларусь як дзяржаву, якая ўпэўнена рэалізуе ўласны шлях развіцця", - рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі