Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2022, 14:10

Андрэйчанка: некалі мы нават падумаць не маглі, што давядзецца адстойваць гістарычную праўду і памяць

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ некалькі гадоў таму мы нават не маглі падумаць, што нам давядзецца адстойваць гістарычную праўду і памяць. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ некалькі гадоў таму нават думкі не маглі прыйсці ў галаву, што нам давядзецца адстойваць гістарычную праўду і памяць. Таму мы праводзім міжнародную парламенцкую канферэнцыю, якая прысвечана гістарычнай памяці, Вялікай Перамозе, якая здабыта адзінствам. Яна прымеркавана да 81-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел парламенцкія дэлегацыі Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, прадстаўнікі інтэграцыйных структур СНД, АДКБ, Саюзнай дзяржавы, замежныя дыпламаты, міжнародныя эксперты. Вельмі вялікае прадстаўніцтва", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Міжнародная парламенцкая канферэнцыя стартавала сёння і пройдзе ў двухдзённым фармаце. "Хачу сказаць, што ініцыятарам правядзення канферэнцыі выступіла Палата прадстаўнікоў, суарганізатары - Генеральная пракуратура, Міністэрства абароны, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук. Усе да гэтага прыклалі вельмі сур'ёзныя намаганні, - адзначыў спікер. - Мэта гэтай канферэнцыі - заявіць аб недапушчальнасці перапісвання гісторыі, паказаць тую небяспеку, якую нясе рэабілітацыя нацызму, усяму свету і, вядома ж, прадэманстраваць тую вялікую работу, якая праводзіцца ў Беларусі па захаванні гістарычнай памяці і гістарычнай праўды. Мы лічым, што правядзенне гэтай канферэнцыі будзе садзейнічаць прызнанню і асуджэнню міжнароднай супольнасцю генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў час канферэнцыі мы абмяняемся заканадаўчым вопытам па гэтых пытаннях. І, зразумела, абмяркуем, як нам узмацніць наша парламенцкае ўзаемадзеянне па процідзеянні той гібрыднай агрэсіі, якая сёння вядзецца супраць Рэспублікі Беларусь і іншых постсавецкіх дзяржаў".

У другой палавіне дня стартуе работа 5 тэматычных секцый. У прыватнасці, тэматычная секцыя "Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай гісторыяграфіі" пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, "Свяшчэнны абавязак жывых" - у Доме афіцэраў, "Злачынствы без тэрміну даўнасці" - у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, "Гістарычная памяць. Сувязная ніць пакаленняў" - у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, "Вялікая Перамога ў грамадска-медыйным дыскурсе" - у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі.

Вечарам удзельнікі міжнароднай парламенцкай канферэнцыі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" прымуць удзел у малітве-рэквіеме ў памяць аб ахвярах генацыду "Не зарасце народная сцежка". 15 чэрвеня адбудзецца пленарнае пасяджэнне "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам". Таксама ў гэты дзень будзе прынята падагульняючая рэзалюцыя канферэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі