ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 сакавіка 2022, 10:47

Андрэйчанка: Міжпарламенцкая асамблея СНД пацвердзіла сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць

Фота з архіва
Фота з архіва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкая асамблея СНД пацвердзіла сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць, заявіў БЕЛТА старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.

27 сакавіка 1992 года ў Алматы старшыні парламентаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана падпісалі Пагадненне аб стварэнні Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

"На працягу 30 гадоў арганізацыя, задуманая як кансультатыўны інстытут для абмеркавання розных палітычных і сацыяльна-эканамічных праблем, аспектаў парламенцкага супрацоўніцтва і пытанняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс краін-удзельніц, паспяхова вырашае ўскладзеныя на яе задачы, дынамічна развіваецца і адаптуецца да сучасных умоў, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - За гады існавання Міжпарламенцкая асамблея СНД пацвердзіла сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць як інстытут развіцця парламентарызму, які функцыянуе на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі".

Спікер падкрэсліў: парламентарыі Беларусі актыўна задзейнічаюць гэту пляцоўку для адстойвання дзяржаўных інтарэсаў, умацавання міжнароднага аўтарытэту краіны, вядзення канструктыўнага дыялогу, абмеркавання пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных сферах.

"Упэўнены, што з кожным годам роля Міжпарламенцкай асамблеі ў аб'яднанні краін СНД і вырашэнні агульных задач будзе толькі ўзрастаць, а палітычная значнасць арганізацыі паступальна павялічвацца", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі