Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 ліпеня 2021, 11:59

Андрэйчанка: Беларусь удзячна Азербайджану за падтрымку ў міжпарламенцкіх арганізацыях

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь удзячна Азербайджану за падтрымку ў міжпарламенцкіх арганізацыях, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым у сувязі з завяршэннем яго дыпмісіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рады сустрэчы з вамі. Вядома, гэта сустрэча прыемная, але яна мае невялікае адценне суму, таму што вельмі хутка прайшлі гэтыя 5 гадоў. За гэты час вамі зроблена вельмі многае ў плане развіцця супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю, а самае галоўнае - умацавання дружбы паміж нашымі народамі. Важна, што нягледзячы на пандэмію не спынялася работа нашых кантактаў - палітычных, гандлёва-эканамічных, дэпутаты сустракаліся, рабочыя групы працавалі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, многае зроблена для развіцця міжпарламенцкіх сувязей. "У нас і ў міжнародных арганізацыях вельмі канструктыўныя адносіны. Не толькі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, але і ў ПАСЕ, дзе вы прымаеце непасрэдны ўдзел. Мы ўдзячны азербайджанскім дэпутатам за такую канструктыўную пазіцыю, за голас, які вы заўсёды выказваеце супраць тых ангажыраваных рэзалюцый, што спрабуюць прыняць і прымаюць, на жаль, супраць Рэспублікі Беларусь. Нам важна і далей прадоўжыць такую работу ў міжнародных арганізацыях: і ў АБСЕ, і ў ПАСЕ", - адзначыў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ёсць перспектывы для развіцця гандлёва-эканамічных адносін. "Тут яшчэ шырокае поле дзейнасці па пастаўках прадуктаў харчавання і развіцця кааперацыі па зборцы тэхнікі, - заявіў ён. - Вы вельмі актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх значных мерапрыемствах, якія праводзіліся ў Беларусі. Вельмі важна, што міжчалавечым сувязям вы шмат увагі ўдзяляеце. Таму зроблена вельмі шмат і, вядома, мы спадзяёмся, што ваш пераемнік прадоўжыць гэтыя добрыя справы і напрамкі, якія вы задалі ў сваёй рабоце".

"Мы блізкія, братэрскія народы, але самае галоўнае - мы стратэгічныя партнёры. Гэта была прыемная місія ў Беларусі. Азербайджан на ўсіх пляцоўках падтрымліваў Беларусь і ў далейшым будзе падтрымліваць. Мы заўсёды былі і будзем з вамі побач. І гэта падтрымка будзе прадаўжацца ўсюды. Мы лічым няправільным умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў і таму наша братэрская падтрымка будзе заўсёды", - дадаў Лаціф Гандзілаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі