Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 ліпеня 2019, 12:44

Андрэйчанка адзначыў уклад Вірсіса ў актывізацыю дыялогу паміж Беларуссю і Латвіяй

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы з паслом Латвіі Марціньшам Вірсісам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі адзначыў уклад дыпламата ў актывізацыю дыялогу паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы вельмі шчыльна працавалі ў Беларусі ў якасці пасла. Сённяшняя наша сустрэча - магчымасць не толькі абмяняцца меркаваннямі, але і падзякаваць вам за праведзеную работу, тыя вынікі, якія дасягнуты ў адносінах Беларусі і Латвіі. У нас значна актывізаваліся палітычныя кантакты, адбыліся візіты прэм'ер-міністра Латвіі ў Беларусь, некалькі разоў прыязджаў міністр замежных спраў, цяпер рыхтуецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў вашу краіну", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Добра развіваюцца кантакты паміж рэгіёнамі дзвюх краін. "У свой час я працаваў на граніцы з Латвіяй - у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. У нас заўсёды былі з рэгіёнамі Латвіі дружалюбныя канструктыўныя кантакты. Сёння многае з гэтага захавалася, у тым ліку дзякуючы вашаму актыўнаму садзейнічанню", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў увагу на ролі Латвіі ў нармалізацыі і развіцці адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. "Гэта і адмена санкцый, і ўзважаная пазіцыя Латвіі па пытанні будаўніцтва Беларускай АЭС. Беларусь ніколі не закрывалася ад Еўрапейскага саюза. Мы заўсёды былі зацікаўлены развіваць гэтыя адносіны, але ад нас закрываліся, будзем так гаварыць. На шчасце, час ідзе, прыходзяць новыя людзі, новы еўрапейскі парламент. Мы зацікаўлены і далей наладжваць канструктыўнае супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што аснова супрацоўніцтва паміж краінамі - узаемны тавараабарот. "Амаль $600 млн. Я думаю, што прастора для росту гэтага паказчыка яшчэ вялікая. Беларускія дэпутаты настроены прадаўжаць развіваць узаемадзеянне на карысць нашых народаў", - сказаў ён.

У сваю чаргу пасол Латвіі ў Беларусі выказаў удзячнасць Уладзіміру Андрэйчанку за такую высокую ацэнку яго работы ў краіне. "Усё гэта заслуга не толькі пасольства, але і дэпутатаў з абодвух бакоў. Я рады, што мы выйшлі на такі трывалы фундамент у нашых адносінах. Цяпер галоўнае - захаваць тое, чаго мы дасягнулі, і развіваць далей", - адзначыў Марціньш Вірсіс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі