Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 студзеня 2022, 12:25

Андрэйчанка: адносіны Беларусі і Індыі развіваюцца на прынцыпах роўнасці, даверу і павагі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Індыі развіваюцца на прынцыпах роўнасці, даверу і павагі. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Алокам Раджанам Джа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі высока цэнім дружалюбныя сувязі з Індыяй і разглядаем развіццё нашага супрацоўніцтва як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі ў Азіі. Сёння Індыя - магутная сучасная дзяржава з развітой эканомікай, вялікім рынкам, значным навукова-прамысловым патэнцыялам. Нашы адносіны развіваюцца на прынцыпах роўнасці, даверу, павагі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, важны ўклад у развіццё двухбаковых адносін уносяць парламентарыі. "У 2013-2018 гадах адбыліся візіты старшынь Народнай палаты Індыі ў Беларусь, было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў і Народнай палатай. Таму, вядома, нам было б прыемна, калі б за час вашай работы ў Беларусі ў якасці пасла таксама адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі на высокім узроўні, - адзначыў спікер. - Напрамкаў для работы парламентарыяў вельмі шмат. Час сёння няпросты. Мы бачым той націск, які аказваецца на Беларусь: палітычны, эканамічны, санкцыйны. Таму парламентарыям трэба часцей сустракацца, абмяркоўваць гэтыя тэмы, карэкціраваць наша ўзаемадзеянне. І я лічу, што нам, парламентарыям, трэба актывізаваць работу перш за ўсё ў міжпарламенцкіх арганізацыях, такіх як Міжпарламенцкі саюз, Парламенцкая асамблея АСЕАН. Мы гатовы прымаць удзел у парламенцкім вымярэнні БРІКС".

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з мэтай каардынацыі пазіцый дзвюх краін у міжнародных парламенцкіх арганізацыях нядрэнна было б увесці ў практыку правядзенне анлайн-сустрэч паміж камісіямі па міжнародных справах. "У Палаце прадстаўнікоў створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Індыі. На жаль, такая група дружбы пакуль не створана ў парламенце Індыі. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час гэта пытанне будзе вырашана, - дапоўніў ён. - Нам трэба сур'ёзна папрацаваць у плане павелічэння нашага ўзаемадзеяння ў нарошчванні тавараабароту, стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Тавараабарот, які на сённяшні дзень ёсць, - $426 млн, не адпавядае нашым магчымасцям. Шмат ёсць іншых напрамкаў, па якіх нам трэба працаваць: у галіне адукацыі вельмі значныя магчымасці, у галіне культуры, спорту, турызму. Нам трэба папрацаваць па развіцці дагаворна-прававой базы. Таму я жадаю вам паспяховай работы ў Беларусі".

"Дзякуй вам за такі адкрыты расказ пра нашы ўзаемаадносіны, асабліва з фокусам на міжпарламенцкія адносіны. Я згодны з усім, што вы цяпер гаварылі, - адзначыў пасол. - Стварэнне групы дружбы ў парламенце Індыі знаходзіцца на фінальнай стадыі. І я вам паведамлю, калі будуць навіны па развіцці гэтага пытання".-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі