Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2023, 10:22

Андрэйчанка аб заканадаўчай дзейнасці: дэпутатам важна захаваць набраны тэмп

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у мінулым годзе на сесіі прынята 59 законапраектаў у першым чытанні і 90 - у другім, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы праводзім першае ў бягучым годзе пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў. Фактычна бягучы год з'яўляецца фінальным у рабоце Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. І, вядома, адзін з галоўных напрамкаў нашай работы - заканадаўчая дзейнасць. Нядрэнна папрацавалі за мінулы год у цэлым усе камісіі. Намі было прынята 59 законапраектаў у першым чытанні і 90 - у другім. Інакш кажучы, работа праведзена вялікая. Я папрасіў бы, каб гэты тэмп, які мы набралі, асабліва ў другім паўгоддзі мінулага года, каб мы яго захавалі і ў бягучым годзе", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у пастаянных камісіях знаходзіцца 26 законапраектаў. "21 законапраект трэба разгледзець у другім чытанні. Практычна гэта 80 працэнтаў ад законапраектаў, якія трэба разгледзець у другім чытанні. Заўтра ў нас пленарнае пасяджэнне, і мы больш падрабязна абмяркуем там гэтыя пытанні і задачы, якія перад намі стаяць", - адзначыў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі