ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2021, 16:16

Ананіч пра Беларусь: будзем ісці сваім шляхам, умацоўваючы краіну

Лілія Ананіч
Лілія Ананіч

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе ісці сваім шляхам, умацоўваючы краіну, і абавязкова выстаіць пад націскам знешніх сіл. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, каменціруючы журналістам вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў парламенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай зале прагучаў зварот аб галоўных пытаннях, якія сёння хвалююць, напэўна, кожнага грамадзяніна Беларусі. Ёсць міжнародны націск, ёсць масіраваная атака на Беларусь. Ці выстаіць Беларусь? Беларусь выстаіць! Выстаіць таму, што ў нас такі Прэзідэнт, таму, што ёсць разуменне, як працаваць ва ўмовах эканамічных санкцый. І таму, што мы, беларусы, адзіныя ў сваім жаданні захаваць і ўмацаваць нашу краіну. Той пасыл, які даў Прэзідэнт, тая сумленнасць, шчырасць сёння дойдуць да кожнага, хто захоча гэта пачуць. Толькі мы сёння адказныя за сваю краіну", - сказала дэпутат.

"Нас б'юць, а мы працуем. Нас спрабуюць прыціснуць, нас спрабуюць нахіліць, а мы ідзём сваім шляхам. Таму што за намі праўда, за намі справядлівасць", - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Яна адзначыла, што Беларусь не адна, краіну падтрымліваюць у тым ліку такія значныя сусветныя ігракі, як Расія і Кітай.

Парламентарый звярнула ўвагу, што санкцыі і розныя брыдкія дзеянні, накшталт замены Дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Рызе, не ўпрыгожваюць твар еўрапейскай палітыкі. "І гэта зусім не воля народаў названых краін. Таму мы будзем ісці сваім шляхам, умацоўваючы, ствараючы сваю краіну", - сказала Лілія Ананіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі