Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2025, 09:43

Аналітык БІСД: беларуская формула бяспекі грунтуецца на ўліку нацыянальных інтарэсаў
 

Вольга Лазоркіна. Скрыншот відэа
Вольга Лазоркіна. Скрыншот відэа
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская формула бяспекі грунтуецца на ўліку нацыянальных інтарэсаў, прадастаўленні шырокіх магчымасцей, забеспячэнні бяспекі для развіцця. Такі пункт гледжання выказала карэспандэнту БЕЛТА аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Вольга Лазоркіна.

Нагодай для яе разважанняў на тэму бяспекі і развіцця сталі выступленні беларускай дэлегацыі на пляцоўцы АНН у Жэневе.

"Выступленне міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова на Канферэнцыі ААН па раззбраенні стала чарговым яскравым прыкладам прафесіяналізму беларускай дыпламатыі, - заявіла Вольга Лазоркіна. - Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага націску - эканамічнага, палітычнага, інфармацыйнага - беларусы даказалі, што азлабленне і помслівасць не маюць да дыпламатыі ніякіх адносін".

Аналітык выказала меркаванне: "Беларускі міністр зламаў практыку доўгіх і невыразных выступленняў некаторых замежных дыпламатаў. У некалькіх абзацах беларускі прадстаўнік абазначыў дакладную і зразумелую карціну бягучай міжнароднай рэчаіснасці".

"45 гадоў сусветная супольнасць у рамках Канферэнцыі ААН па раззбраенні ўпарта працавала над тым, каб зберагчы свет ад масавага знішчэння, устанавіўшы кантроль над новымі відамі ўзбраенняў, - прадоўжыла яна. - Сёння абуральная безадказнасць невялікай групы дзяржаў прывяла да таго, што мы гатовы перакрэсліць сваю працу і дасягненні. Беларускі міністр сказаў цвёрдае не. Беларусы не маюць намеру скідваць на абочыну справу чатырох з паловай дзесяцігоддзяў, тым больш што нашы заслугі на гэтым напрамку адны з самых важных. Менавіта Беларусь настаяла на бяз'ядзерным статусе, думаючы перш за ўсё пра сітуацыю ў рэгіёне".

"Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прадставіў палітычны слоўнік Захаду, які ўзмоцнена навязваецца ўсёй сусветнай супольнасці. Эскалацыя, дэмантаж дамоўленасцей, крызісы, рост ваенных расходаў, канфрантацыя, гонка ўзбраенняў - гэта палітычная рэальнасць шэрага заходніх краін, якая выразна нагадвае перадваенны чад Еўропы 30-х гадоў мінулага стагоддзя, - лічыць аналітык БІСД. - Як было адзначана, у нашых заходніх апанентаў з'явілася новая задача - прымусіць нас баяцца і ўцягнуць у гонку ўзбраенняў, якая будзе паглынаць рэсурсы дзяржавы, патрабаваць скарачаць сацыяльныя расходы і шмат іншага. А фактычна яны зноў нацэльваюцца на нашу будучыню".

Вольга Лазоркіна ўпэўнена: "Для беларусаў паўтарэнне падзей 22 чэрвеня 1941 года недапушчальна. Менавіта гэту думку імкнулася данесці беларуская дэлегацыя на пляцоўцы ААН у Жэневе".

Эксперт таксама звярнула ўвагу: "Беларуская дыпламатыя фарміравалася і фармулявала прынцыпы ў вельмі складаных умовах. Разарваная і пазбаўленая кожнага чацвёртага грамадзяніна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала адным з самых актыўных членаў ААН. Вопыт і ўрокі, якія засвоілі беларускія дыпламаты за некалькі дзесяцігоддзяў, даюць магчымасць нам даць беспамылковы адказ на пытанне, чаму сёння свет зноў скаціўся да эскалацыі. Таму што пагарджанне прынцыпамі пабудовы глабальнай бяспекі, проціпастаўленне на каштоўнасным узроўні ні да чаго іншага прывесці не могуць".

Аналітык таксама адзначыла: "Міністр замежных спраў у сваім выступленні завуаліравана задаў пытанне аб тым, у чым сіла беларусаў. Адказ відавочны - яны ніколі не крытыкуюць нічые падыходы, не прапанаваўшы нічога ўзамен".

"Вось ужо як два гады дзверы Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы адкрыты для ўсіх меркаванняў і пазіцый. Еўразійская Хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі прапануецца Беларуссю як стратэгія міжнароднага дыялогу і даверу. Беларуская формула бяспекі грунтуецца на ўліку нацыянальных інтарэсаў, - сказала Вольга Лазоркіна. - За апошнія некалькі гадоў (з пункту гледжання гісторыі - практычна імгненне) беларуская дыпламатыя даказала, што так званы заходні свет з'яўляецца толькі невялікай часткай і сёння не самай жыццястойкай".

Аналітык БІСД рэзюмавала: "Удзельная вага нашай краіны ў сусветных справах настолькі вырасла, што мы можам адкрыта гаварыць аб праблемах і прапаноўваць рашэнні, быўшы ўпэўненымі ў тым, што наша меркаванне мае вагу і значнасць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі