2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ніколі не была і не будзе нічыім сатэлітам, заявіў журналістам член Рэспубліканскай партыі, выкладчык паліталогіі Фларыдскага ўніверсітэта Стыў Самарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргея Рачкова і членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа з прадстаўнікамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый ЗША, грамадскімі дзеячамі і прадпрымальнікамі ЗША.

"Дыялог ніколі не заканчваўся, каналы сувязі працавалі, і працавалі вельмі інтэнсіўна. Цяпер мы бачым прадукт гэтай работы - новая Адміністрацыя Злучаных Штатаў зацікаўлена ў развіцці кантактаў. Яны заўсёды былі, а цяпер яны сталі бачнымі. Гэтых кантактаў будзе значна больш. Яны маюць выключнае значэнне для развіцця міжнародных адносін", - сказаў Стыў Самарын.

Паводле яго слоў, амерыканцы атрымліваюць скажоную інфармацыю пра Беларусь. "Большасць нашых суграмадзян атрымлівае зусім скажоную карцінку, пачынаючы ад дакладаў Дзярждэпартамента і заканчваючы рознымі прапагандысцкімі крыніцамі. Але калі радавы амерыканец прыязджае ў Беларусь, ён бачыць зусім іншую карціну. Замест таталітарнай, страшнай дзяржавы ён бачыць шчаслівых прыгожых людзей, усмешкі на тварах, багацце ў магазінах, перапоўненыя рэстараны, клубы - сапраўды краіну для жыцця", - адзначыў амерыканскі палітолаг.

"На працягу многіх гадоў Беларусь адстойвала сваю незалежнасць. Беларусь ніколі не была і не будзе нічыім сатэлітам. Некага гэта раздражняе. Некага гэта прыводзіць у шаленства. Але ў вынікі ва ўсіх выклікае павагу", - дапоўніў Стыў Самарын.-0-

Фота Максіма Гучака