Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 снежня 2024, 11:34

Амбразевіч: дамоўленасці па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне павінны ўлічваць і інтарэсы Беларусі
 

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальныя дамоўленасці па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне павінны ўлічваць і інтарэсы Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч на пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Амбразевіч падкрэсліў, што Беларусь як ніхто іншы зацікаўлена ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне, паколькі сітуацыя на яе паўднёвых граніцах вельмі складаная. "І на гэтым фоне абсурдна выглядаюць абвінавачанні нашай краіны ў садзейнічанні агрэсіі. Размяшчаючыся па суседстве з Украінай, Беларусь як ніхто іншы зацікаўлена ў хутчэйшым мірным урэгуляванні гэтага канфлікту, - сказаў ён. - Цалкам разумна, што ні адна краіна не хоча, каб каля яе граніц палалі ўзброеные дзеянні".
Менавіта таму, звярнуў увагу дыпламат, Беларусь з самага пачатку рабіла міратворчыя захады па прадухіленні эскалацыі канфлікту.
"І таму мы з самага пачатку заяўлялі, што прэтэндуем на месца за сталом перагавораў па Украіне, калі яны пачнуцца. Для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі. Фінальныя дамоўленасці павінны абавязкова ўлічваць у тым ліку інтарэсы беларускага боку", - адзначыў намеснік міністра.-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі