16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць шукаць магчымыя шляхі супрацоўніцтва з ЕС па тэме нелегальнай міграцыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч на пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Юрый Амбразевіч адзначыў, што пытанне нелегальнай міграцыі, якое раней так востра не стаяла перад Беларуссю, цяпер з'яўляецца адным з важных на парадку дня.
"З суседзямі трэба жыць у міры. Суседзі ад бога і іх не выбіраюць. Таму мы спакойна і мэтанакіравана спрабуем выбудоўваць адносіны з усімі суседзямі па перыметры нашай дзяржавы", - заявіў намеснік міністра.
Ён нагадаў, што для заахвочвання бліжэйшых краін ЕС да дыялогу Беларусь у духу адкрытасці ініцыявала і правяла ў лістападзе міжнародную канферэнцыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй.
"Мы публічна працягнулі Еўрапейскаму саюзу руку да супрацоўніцтва па гэтай тэме. Але гэты крок не быў імі ацэнены. Яны наогул ад удзелу адмовіліся. Усе дэлегацыі, за выключэннем Венгрыі. Мы будзем прадаўжаць работу па пошуку магчымых шляхоў супрацоўніцтва, а таксама выступаць супраць беспадстаўных і галаслоўных абвінавачванняў у так званай інструменталізацыі нелегальнай міграцыі і яе выкарыстанні супраць краін Еўрапейскага саюза", - сказаў Юрый Амбразевіч.
Ён заявіў, што Беларусь не з'яўляецца крыніцай існуючай праблемы і гатова абмяркоўваць яе вырашэнне з партнёрамі.-0-