27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва з Ватыканам. Гэта адзначыў журналістам Юрый Амбразевіч, які сёння назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Юрый Амбразевіч падкрэсліў: "Знешняя палітыка Беларусі выключна міралюбная і важнай мэтай з'яўляецца набыццё сяброў, і праз іх магчымасці - адстойванне нацыянальных інтарэсаў, у тым ліку ў сферы знешняга гандлю і прыцягнення знешніх інвестыцый. У гэтым кантэксце Ватыкан і асабіста Папа Рымскі маюць у свеце вялікі аўтарытэт і значны ўплыў на грамадства і эліты шэрага дзяржаў, дзе каталіцкая рэлігія мае традыцыйна сур'ёзны ўплыў на менталітэт, на светапогляд людзей, на чалавечыя каштоўнасці. Гэтыя каштоўнасці традыцыйна сугучныя з каштоўнасцямі беларускага грамадства".

"Мы зыходзім з таго, што ў свеце сотні мільёнаў людзей атаясамліваюць сябе з католікамі, з каталіцкай рэлігіяй. Яшчэ большая колькасць людзей прыслухоўваюцца да таго, што адбываецца ў Ватыкане, да таго, што гаворыць Папа Рымскі. І гэтыя людзі арыентуюцца на традыцыйна зразумелыя нам каштоўнасці - сям'і і многіх іншых важных рэчаў, якія прыняты ў агульнахрысціянскай культуры", - адзначыў пасол.

Ён таксама прадоўжыў: "Беларусь, змяняючы форму сваёй прысутнасці ў Ватыкане (стварэнне беларускага пасольства. - Заўвага БЕЛТА), зыходзіць з таго, што гэта дазволіць умацаваць нашы пазіцыі ў дзяржавах Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, а таксама дазволіць умацаваць нашы пазіцыі адносна работы з грамадскімі элітамі, дзяржаўнымі элітамі еўрапейскіх дзяржаў і дзяржаў Паўночнай Амерыкі ў той частцы, што каталіцкая рэлігія мае магчымасць уплываць на іх падыходы".-0-