Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2021, 12:20

Аліеў: адносіны Беларусі і Азербайджана цалкам свабодныя ад усякіх праблем

14 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Азербайджана цалкам свабодныя ад усякіх праблем. Аб гэтым Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Азербайджанскі лідар адзначыў, што супрацоўніцтва паміж краінамі паспяхова развіваецца як у палітычнай сферы, так і ў эканоміцы. Паводле яго слоў, беларуска-азербайджанскім сувязям была нададзена такая дынаміка, што развіццё ідзе па ўсіх напрамках.

"Нашы ўзаемныя візіты маюць рэгулярны характар. Гэта ўсё сведчыць аб цесным палітычным узаемадзеянні, высокім узроўні даверу паміж краінамі і нацэленасці на вынік, - заявіў Ільхам Аліеў. - У нас адносіны цалкам свабодныя ад усякіх праблем. Нашы рэгулярныя кантакты дазваляюць проста падводзіць вынікі зробленага, намячаць наступныя крокі і рухацца наперад як два сябры, партнёры".

Як паведамлялася, сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у Палацы Прэзідэнта Азербайджана "Загульба", які з'яўляецца часткай яго рэзідэнцыі, размешчанай у аднайменным пасёлку за 40 км ад Баку. Прэзідэнцкі палац знаходзіцца на беразе Каспійскага мора і прызначаны для правядзення афіцыйных сустрэч і перагавораў.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правялі доўгую нефармальную сустрэчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі