
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія санкцыі адкрываюць вялікія магчымасці для сярэдняга і малога бізнесу. Такое меркаванне выказаў ваенны эксперт Аляксандр Алесін у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.
"Адкрываюцца вельмі вялікія рыначныя магчымасці для сярэдняга і дробнага бізнесу Расійскай Федэрацыі. І многія праграмы, якія былі пад уплывам заходняга лобі адкладзены, цяпер могуць быць прыведзены ў дзеянне", - адзначыў Аляксандр Алесін.
На яго думку, штуршок да развіцця могуць атрымаць і такія буйныя галіны, як авія- і аўтамабілебудаванне. Акрамя таго, звярнуў увагу эксперт, замясціць заходнюю прадукцыю ў Расіі могуць і беларускія прадпрыемствы. "У цяжкае становішча трапіў КАМАЗ. Цяпер яму забаранілі выкарыстоўваць заходнія камплектуючыя і гандляваць на заходнім рынку. Выйгралі такія, як МАЗ, у якога камплектуючыя кітайскія. І ён цяпер можа заняць адпаведную нішу на расійскім рынку", - прывёў ён прыклад.
"Усе кампаніі, якія знаходзяцца "ў загоне" з-за панавання заходніх прадпрыемстваў, цяпер могуць атрымаць другое дыханне, дзяржаўную падтрымку і заняць вызваленыя нішы", - дадаў Аляксандр Алесін.-0-