ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2023, 19:15

Алейнік: у актуальных геапалітычных рэаліях краіны СНД не павінны быць пабочнымі наглядальнікамі

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Самаркандзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня. У даверным рэчышчы яны абмеркавалі і скаардынавалі падыходы па паглыбленні шматпланавага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.

Сяргей Алейнік звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць узмацнення і пашырэння салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі ў рамках СНД. Ён падкрэсліў неабходнасць выпрацоўкі зладжаных і вывераных падыходаў краін Садружнасці па ключавых пытаннях міжнароднай палітыкі і бяспекі. "У актуальных геапалітычных рэаліях краіны Садружнасці не павінны быць пабочнымі наглядальнікамі, трэба ўдзельнічаць у бягучых змяненнях, пашыраючы і адстойваючы як свае нацыянальныя інтарэсы, так і інтарэсы СНД", - адзначыў міністр.

У гэтым кантэксце важным бачыцца працяг работы па рэалізацыі праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў - удзельніц СНД. Беларускі бок выступіў з ініцыятывай па адаптацыі праграмы да сучасных умоў.

Міністр сказаў аб неабходнасці далейшага ўзмацнення гандлёва-эканамічнага патэнцыялу СНД, больш інтэнсіўнага выкарыстання інструментаў прамысловай кааперацыі, імпартазамяшчэння. "Трэба прадаўжаць работу па зняцці бар'ераў у гандлі, выбудоўванні новых транспартна-лагістычных маршрутаў і ланцужкоў", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён звярнуў увагу, што завершана работа па праекце Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, яго падпісанне чакаецца на наступным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

У сваім выступленні Сяргей Алейнік таксама спыніўся на пытаннях спартыўнага супрацоўніцтва СНД. У гэтым кантэксце міністр праінфармаваў калег аб ходзе падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД і заклікаў усе дзяржавы Садружнасці прыняць актыўны ўдзел у маючым адбыцца спартыўным свяце, запэўніўшы, што Беларуссю будуць прыняты ўсе неабходныя меры, каб спаборніцтвы сталі сапраўдным эталонам дэпалітызацыі спорту.

Па выніках пасяджэння адобраны і падпісаны пакет дакументаў па шэрагу напрамкаў функцыянавання СНД. У прыватнасці, прынята рашэнне аб заснаванні Спартакіяды краін СНД сярод дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, аб стварэнні базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы журналісцкіх кадраў. Прынята таксама знакавае для Беларусі рашэнне аб абвяшчэнні Мінска ў 2023 годзе спартыўнай сталіцай Садружнасці.

Адобраны праекты рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб праекце Пагаднення аб узаемадзеянні краін СНД па пытаннях дакументавання асоб, якія падлягаюць прымусовай высылцы, пасведчаннямі на вяртанне, аб абвяшчэнні Самарканда (Рэспубліка Узбекістан) культурнай сталіцай Садружнасці ў 2024 годзе.

Прынята рашэнне аб правядзенні чарговага пасяджэння СМЗС СНД 12 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі