ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2022, 12:07

Алейнік: ШАС для Беларусі - важная дыялогавая пляцоўка з традыцыйнымі сябрамі і ключавымі партнёрамі

12 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва для Беларусі - важная дыялогавая пляцоўка з традыцыйнымі сябрамі і ключавымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік напярэдадні саміту ШАС, які пройдзе 15-16 верасня ў Самаркандзе (Узбекістан).

"Беларусь мае стратэгічны характар адносін з Расіяй і Кітаем. Разам з Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам уваходзіць у ЕАЭС, удзельнічае ў рэалізацыі кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Таджыкістан і Узбекістан з'яўляюцца нашымі важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі па Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дынамічна развіваюцца адносіны з Індыяй і Пакістанам", - адзначыў першы намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

"Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года: першапачаткова ў статусе партнёра па дыялогу, з 2015 года - у статусе наглядальніка. Наша краіна сістэмна прысутнічае ў палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным вымярэннях, выступае з ініцыятывамі, - расказаў Сяргей Алейнік. - Знакаміты французскі пісьменнік, філосаф і мараліст XVII стагоддзя Жан дэ Лабруер неяк сказаў: "Хто ідзе павольна і не спяшаючыся, таму не доўгая ніякая дарога; хто цярпліва рыхтуецца ў дарогу, той абавязкова прыходзіць да мэты". За гэты час мы набылі дастатковы вопыт работы ў арганізацыі".

Ён адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з 2016 года рэгулярна прысутнічае на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС і вылучае ініцыятывы, якія знаходзяць сваю падтрымку сярод краін-членаў. У розны час беларускі бок уносіў канкрэтныя прапановы па забеспячэнні харчовай бяспекі ў рамках ШАС, стварэнні спецыялізаванай экспазіцыі "АграШАС" на міжнародным форуме аграрыяў "Белагра", умацаванні ядзернай бяспекі і мірнага выкарыстання атама. Шырокія водгукі атрымалі нашы ініцыятывы па спалучэнні стратэгій развіцця краін арганізацыі, развіцці супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, транспарту, аднаўляльных крыніц энергіі, выкарыстання ў гандлі і фінансах нацыянальных валют, барацьбы з кіберпагрозамі.

Першы намеснік міністра замежных спраў звярнуў увагу, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці агульнай транспартнай прасторы ШАС, міжнародных аўтамабільных перавозак, у скаардынаваным развіцці аўтамабільных дарог, чыгуначнай транспарціроўкі, што будзе садзейнічаць удзелу ў мультымадальных перавозках, фарміраванні спрыяльнай сеткі транспартнай інфраструктуры і раскрыцці транзітнага патэнцыялу. Таму з 11 лістапада 2018 года Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай пагаднення паміж урадамі дзяржаў - членаў ШАС аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак.

"З пачаткам пандэміі каранавіруса Сакратарыят Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адным з першых пачаў распаўсюджваць інфармацыю аб выпускаемых вакцынах, што дазволіла хутка сарыентавацца ў той няпростай абстаноўцы. Кітайскі камітэт па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве ШАС прадаставіў Беларусі на бязвыплатнай аснове некалькі тысяч ПЛР-тэстаў і неабходных рэагентаў", - адзначыў Сяргей Алейнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі