ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2022, 16:56

Алейнік прыняў удзел у дыялогу з Камітэтам ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах

Фота МЗС
Фота МЗС

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэжыме відэаканферэнцыі 15 лютага адбылося першае пасяджэнне ў рамках 71-й сесіі Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах па разглядзе сёмага перыядычнага даклада Рэспублікі Беларусь аб выкананні палажэнняў Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім дыпламатычным ведамстве.

Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік у якасці кіраўніка міжведамаснай дэлегацыі Беларусі, якая прымае ўдзел у дыялогу з камітэтам, прадставіў нацыянальны даклад і інфармаваў аб дасягненнях нашай краіны ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

Дыялог Беларусі з міжнароднымі экспертамі па дакладзе прадоўжыцца 16 і 17 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі