Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 снежня 2022, 09:00

Алейнік правёў тэлефонныя размовы з калегамі з Турцыі і Сірыі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 22 снежня правёў тэлефонныя размовы з калегамі з Турцыі і Сірыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Размова з міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Фейсалам аль-Мікдадам адбылася па ініцыятыве сірыйскага боку. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў шматбаковых фарматах.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначылі важнасць курсу на ўзаемную падтрымку на міжнароднай арэне і зацікаўленасць у актывізацыі і пашырэнні беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва", - расказалі ў МЗС.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу ў размове з Сяргеем Алейнікам павіншаваў кіраўніка беларускага МЗС з назначэннем на пасаду. Яны таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, удзяліўшы асаблівую ўвагу рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні.

"Бакі пацвердзілі нацэленасць на далейшае ўзаемавыгаднае развіццё міждзяржаўных адносін і ўмовіліся аб далейшых кантактах на розных узроўнях", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі