ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2023, 18:44

Алейнік правёў перагаворы з калегам з М'янмы, які прыбыў з візітам у Беларусь

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 15 верасня правёў перагаворы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Тан Свэ ў рамках яго візіту ў Беларусь. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-м'янманскага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, адукацыйнага і культурнага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў сферы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Беларускім бокам падкрэслена гатоўнасць падзяліцца вопытам і дасягненнямі ў галіне забеспячэння харчовай бяспекі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама тэматыцы ўзаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.

Сяргей Алейнік вітаў адкрыццё генеральнага консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Беларусі, якое афіцыйна адбудзецца ў рамках візіту, адзначыўшы, што дыпламатычная прысутнасць М'янмы ў Мінску дапаможа партнёрам больш дэталёва пазнаёміцца з Беларуссю, яе гандлёва-эканамічным, навуковым і адукацыйным патэнцыялам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі