Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2024, 10:01

Алейнік перадаў Прэзідэнту Алжыра пасланне ад Лукашэнкі з канкрэтнымі прапановамі па развіцці супрацоўніцтва

Сяргей Алейнік і Абдэльмаджыд Тэбун. Фота МЗС
Сяргей Алейнік і Абдэльмаджыд Тэбун. Фота МЗС
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка 14 красавіка ў ходзе яго афіцыйнага візіту ў Алжыр прыняў Прэзідэнт гэтай краіны Абдэльмаджыд Тэбун. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кіраўніку алжырскай дзяржавы перададзена пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з канкрэтнымі прапановамі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Бакі канстатавалі канструктыўны характар беларуска-алжырскіх адносін і супадзенне пазіцый дзвюх краін па большасці актуальных міжнародных пытанняў, у тым ліку аб прызнанні разнастайнасці шляхоў развіцця незалежных дзяржаў.

Абмеркаваны шэраг тэм двухбаковага супрацоўніцтва і праекты вытворча-тэхнічнай кааперацыі. Асобна закранута праблематыка ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі, тэхналогій, аховы здароўя і турызму. Асабліва падкрэслена неабходнасць далейшай актывізацыі ўсяго спектра кантактаў, уключаючы абмены візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі