
25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік назваў спалучэнне ЕАЭС з ШАС і БРІКС важным вектарам інтэграцыйнага развіцця. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Маскве на палях пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Безумоўна, гэта вельмі важны напрамак работы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта тэма абмяркоўваецца ўжо не першы раз. У рамках бягучага пасяджэння гэтаму прысвечаны два пытанні парадку дня аб развіцці супрацоўніцтва з іншымі міжнароднымі рэгіянальнымі арганізацыямі і аб узмацненні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі-партнёрамі саюза. Безумоўна, сёння ва ўмовах санкцыйнага націску з боку Захаду гэта работа набывае асаблівае значэнне і мы бачым новыя кропкі росту менавіта ў рэгіёнах поўдня і ўсходу", - сказаў міністр.
"Мы будзем узмацняць гэту работу. Гэта вельмі важны вектар інтэграцыйнага развіцця Еўразійскага саюза. Спалучэнне з ШАС, БРІКС - гэта тая задача, якую нам трэба будзе калектыўна вырашаць і прыкладаць да гэтага актыўныя намаганні", - дадаў Сяргей Алейнік.-0-