ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 мая 2023, 17:50

Алейнік: маючы адбыцца Форум рэгіёнаў дасць магчымасць пашырыць эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі і РФ

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Маючы адбыцца Х Форум рэгіёнаў, які пройдзе ва Уфе, дасць магчымасць яшчэ больш пашырыць эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 16 мая ў Маскве на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На парадку дня - падрыхтоўка Форуму рэгіёнаў. Мы нацэлены на цесную сумесную работу па падрыхтоўцы гэтага форуму. Упэўнены: форум дасць магчымасць яшчэ больш пашырыць дыяпазон нашага эканамічнага ўзаемадзеяння", - сказаў Сяргей Алейнік.

Валянціна Мацвіенка дадала, што ў цэлым па лініі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва развіваецца вельмі эфектыўна. "Добрым фарматам сталі форумы рэгіёнаў, якія падтрымліваюць кіраўнікі нашых дзяржаў, тым самым падкрэсліваючы важнасць і значэнне гэтага напрамку. Рыхтуемся актыўна да правядзення 26-28 чэрвеня ў Башкірыі ўжо дзясятага, юбілейнага, Форуму рэгіёнаў", - адзначыла старшыня Савета Федэрацыі.

"Кожны раз на гэтых форумах падпісваюцца сур'ёзныя пагадненні. На вельмі высокім узроўні прайшоў папярэдні форум у Беларусі, у Гродне, было падпісана розных пагадненняў на больш як $1 млрд, усе яны актыўна рэалізуюцца", - падкрэсліла Валянціна Мацвіенка.

Сяргей Алейнік па запрашэнні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова 15-17 мая знаходзіцца ў Маскве з афіцыйным візітам. 16 мая ён правёў таксама сустрэчу са спікерам Дзярждумы Расіі Вячаславам Валодзіным. На 17 мая запланаваны перагаворы міністраў замежных спраў Беларусі і РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі