Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2022, 10:35

Алейнік і пасол Ізраіля абмяняліся думкамі пра бягучую рэгіянальную абстаноўку

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся напярэдадні з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі ў час размовы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ізраільскага парадку дня, а таксама абмяняліся думкамі пра бягучую рэгіянальную абстаноўку. Асаблівую ўвагу першы намеснік кіраўніка МЗС і пасол удзялілі сумесным мерапрыемствам, прымеркаваным да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін, якое краіны будуць адзначаць 26 мая гэтага года.-0-

Алекс Гольдман і Сяргей Алейнік
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі