Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 красавіка 2022, 16:36

Алейнік і пасол Індыі абмеркавалі правядзенне значных беларуска-індыйскіх мерапрыемстваў

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі абмяняліся думкамі па ключавых напрамках беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах і абмеркавалі правядзенне значных двухбаковых мерапрыемстваў.

Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі перадаў пасланне ад імя міністра замежных спраў Індыі ў адрас кіраўніка беларускага МЗС з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, якое краіны адзначылі 17 красавіка 2022 года.

Раней пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі перадаў дзяржаўнаму міністру замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі віншавальнае пісьмо кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі