Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2024, 12:52

Алейнік: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе мець нязменна станоўчую дынаміку

Фота з архіва
Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Сяргея Алейніка і Сяргея Лаўрова з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім пасланні кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў выбудаваную скаардынаваную работу знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, сумесныя і зладжаныя намаганні па адстойванні агульных інтарэсаў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне, якасным і плённым суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

"Упэўнены, што наша двухбаковае супрацоўніцтва будзе мець нязменна станоўчую дынаміку, напоўненую актыўнымі кантактамі, значнымі рашэннямі і змястоўнымі вынікамі ў інтарэсах нашых краін", - адзначыў Сяргей Алейнік.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі