Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2024, 10:48

Алейнік: Беларусь занепакоена новым вітком небяспечнай эскалацыі на Блізкім Усходзе і ростам напружанасці

Сяргей Алейнік. Фота з архіва
Сяргей Алейнік. Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок занепакоены новым вітком небяспечнай эскалацыі на Блізкім Усходзе і ростам напружанасці. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў у Алжыры па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжыра Ахмедам Атафам, паведамляе БЕЛТА.

"Вялікую ўвагу мы ўдзялілі бягучай няпростай міжнароднай сітуацыі. Беларускі бок занепакоены новым вітком небяспечнай эскалацыі на Блізкім Усходзе і ростам напружанасці. Мы заклікаем усю міжнародную супольнасць, уключаючы дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, прыняць меры і кансалідаваць намаганні для хутчэйшай стабілізацыі сітуацыі", - сказаў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, на перагаворах з алжырскім калегам яны адзначылі падабенства падыходаў да бясспрэчнай неабходнасці садзейнічання мірнаму ўрэгуляванню канфліктаў у сектары Газа і ва Украіне палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі