Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2024, 12:10

Алейнік: Беларусь гатова аднавіць выкананне ДЗУСЕ пры ўмове вяртання краін НАТА да яго выканання

Сяргей Алейнік. Фота АДКБ
Сяргей Алейнік. Фота АДКБ
21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заяўляе аб гатоўнасці аднавіць выкананне ДЗУСЕ пры ўмове вяртання краін - членаў НАТА да яго выканання. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у сваім выступленні на пасяджэнні СМЗС АДКБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мы неаднаразова гаварылі аб тым, што любое мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту і любыя абмеркаванні пытанняў еўрапейскай і еўразійскай бяспекі без удзелу і Расіі, і Беларусі абсалютна бесперспектыўныя, - адзначыў Сяргей Алейнік. - Падыход, заснаваны на дыскрымінацыі і спробах выключэння суверэнных краін з дыялогу па самых значных пытаннях сучаснасці, - гэта шлях у нікуды".

"На гэтым фоне прадаўжаецца мілітарызацыя ўсяго Еўрапейскага рэгіёна", - заявіў міністр.

"Прыпыненне краінамі - членамі НАТА дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) развязвае ім рукі для нарошчвання беспрэцэдэнтных ваенных патэнцыялаў. У існуючай сітуацыі Беларусь не магла не прыняць меры ў адказ люстранога характару. Пры гэтым мы заявілі аб гатоўнасці аднавіць выкананне ДЗУСЕ пры ўмове вяртання краін - членаў НАТА да яго выканання. Хоць ілюзій наконт гэтага мы не маем", - адзначыў Сяргей Алейнік.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі