3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Кітая маюць шматузроўневы характар і дынамічна развіваюцца, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
"Сёння мы перажываем асаблівы характар адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітаем. Адносіны дынамічна развіваюцца. Стратэгічны імпульс гэтым адносінам задаюць нашы лідары - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін. Толькі за апошнія два гады адбылося чатыры сустрэчы нашых лідараў, уключаючы дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у КНР у мінулым годзе. Безумоўна, усе гэтыя сустрэчы, прафесійныя і асабістыя адносіны дазволілі вывесці адносіны паміж нашымі краінамі на беспрэцэдэнтна высокі, якасна новы ўзровень - узровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства", - сказаў Сяргей Алейнік.
Адносіны Беларусі і Кітая маюць шматузроўневы характар. "У бягучым годзе адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у КНР. Літаральна некалькі тыдняў таму адбыўся візіт прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР. Гэтыя візіты таксама садзейнічалі ўмацаванню і якаснаму павышэнню ўзроўню нашых двухбаковых адносін", - адзначыў парламентарый.
Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва за апошнія гады вельмі актыўна развіваецца, падкрэсліў Сяргей Алейнік. "За апошнія чатыры гады ўзаемны тавараабарот вырас у 2,8 раза і па мінулым годзе склаў больш за $8 млрд. У нас вельмі дынамічна развіваецца гандаль, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, тэхналагічная і прамысловая кааперацыя, узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы, у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры. Практычна ўсе вобласці ахоплены кантактамі і супрацоўніцтвам", - сказаў ён.
"Я адзначыў бы асабліва яшчэ і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. На сённяшні дзень практычна ўсе вобласці маюць больш за тры партнёры сярод правінцый Кітайскай Народнай Рэспублікі. У нас падпісана каля 100 двухбаковых дакументаў па міжрэгіянальным супрацоўніцтве (32 дакументы паміж абласцямі і правінцыямі Кітая і каля 70 дакументаў паміж гарадамі). Гэтыя ўсе дакументы ствараюць вельмі добрую аснову і садзейнічаюць практычнаму ўзаемадзеянню паміж рэгіёнамі Беларусі і КНР. І мы на парламенцкім узроўні будзем усяляк садзейнічаць развіццю ў тым ліку і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва", - дапоўніў Сяргей Алейнік.-0-