ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2023, 10:56

Алейнік: 2023 год будзе не менш напружаным, але Беларусь гатова спакойна процістаяць далейшым выклікам

Сяргей Алейнік. Фота з архіва
Сяргей Алейнік. Фота з архіва

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 2023 год будзе не менш напружаным, але Беларусь гатова спакойна процістаяць далейшым выклікам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на калегіі знешнепалітычнага ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле нашых ацэнак, 2023 год будзе не менш напружаным. Сілы і магчымасці нашых апанентаў вельмі істотныя. Націск на нас прадоўжыцца. Але і мы за гэты час памацнелі, і гэта не мяжа нашых сіл і магчымасцей. Мы гатовы спакойна і паслядоўна процістаяць далейшым выклікам", - падкрэсліў міністр.

Паводле слоў Сяргея Алейніка, у сваёй рабоце МЗС будзе зыходзіць з фундаментальных прыярытэтаў захавання суверэнітэту і бяспекі беларускай дзяржавы, умацавання эканамічнага патэнцыялу краіны і дабрабыту грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі