Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2022, 11:51

Актыўная фаза вучэння АДКБ "Рубеж-2022" пачалася ў Таджыкістане

17 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Таджыкістане на палігоне Харбмайдон сёння пачалася актыўная фза сумеснага вучэння з калектыўнымі сіламі хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна (КСХР ЦАР) "Рубеж-2022". Яго тэма - "Падрыхтоўка і вядзенне баявых дзеянняў КСХР ЦАР па знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў, якія ўварваліся на тэрыторыю дзяржавы - члена АДКБ", паведамілі БЕЛТА ў аб'яднаным прэс-цэнтры вучэння.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця вучэння начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны Таджыкістана Эмамалі Сабірзада заявіў: "Сёння, ва ўмовах абстаноўкі, што дынамічна развіваецца, на ўсёй прасторы АДКБ і канцэнтрацыі дэстабілізуючых фактараў паблізу нашых граніц, своечасовае і паўнацэннае функцыянаванне механізмаў крызіснага рэагавання, і ў прыватнасці, яго ваеннага складніка, набывае ўсё большую значнасць і актуальнасць". Ён адзначыў, што разам з негатыўнымі тэндэнцыямі, якія назіраюцца ва ўсіх рэгіёнах калектыўнай бяспекі, асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя, што складваецца на паўднёвых рубяжах Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна ў сумежным Афганістане.

Начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў падкрэсліў, што створаныя ў 2001 годзе на фоне нарастання міжнароднай тэрарыстычнай пагрозы Калектыўныя сілы хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна не страчваюць актуальнасці ў бягучы момант, з'яўляюцца важным кампанентам сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. Паводле яго слоў, ключавы ўплыў на развіццё абстаноўкі ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне аказвае сітуацыя ў Афганістане, і ў блізкатэрміновай перспектыве зніжэння напружанасці ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне не чакаецца. У гэтых умовах галоўнымі задачамі КСХР ЦАР застаюцца гатоўнасць да адбіцця знешняй ваеннай агрэсіі і да процідзеяння тэрарыстычным выклікам, своечасовае рэагаванне на пагрозы нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.

Удзельнікам вучэння давядзецца адпрацаваць комплекс вучэбна-баявых задач па падрыхтоўцы і вядзенні КСХР ЦАР сумеснай аперацыі, падраздзяленні выканаюць спецыяльныя задачы па ліквідацыі незаконных узброеных фарміраванняў ва ўмовах горнай мясцовасці, вызваленні захопленых аб'ектаў, вядзенні баявых і спецыяльных дзеянняў па аднаўленні ўчастка дзяржаўнай граніцы.

У практычных дзеяннях на палігоне Харбмайдон прымаюць удзел воінскія кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Агульная колькасць удзельнікаў вучэнняў складае каля 1 тыс. чалавек і звыш 300 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку самалётаў, верталётаў і беспілотных лятальных апаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі