Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Акруговыя выбаркамы на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць утвораны па 2 верасня

Палітыка 06.08.2019 | 13:40

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы этап выбарчай кампаніі - гэта фарміраванне акруговых, абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій. "Утварэнне іх адбудзецца па 2 верасня ўключна", - сказала Лідзія Ярмошына. Больш за ўсё іх будзе ў сталіцы - 21 (20 акруговых і Мінская гарадская камісія). Менш за ўсё ў Гродзенскай, Магілёўскай абласцях - па 13 акруговых камісій і па адной абласной.

Яна растлумачыла, што прэтэндэнты на месцы ў парламенце змогуць пачаць падаваць дакументы (перш за ўсё аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння) пасля ўтварэння акруговых выбарчых камісій, гэта значыць пасля 2 верасня.

Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прымаюцца пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Беларусі 7-га склікання. У прыватнасці, для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі ўтвараецца 110 выбарчых акруг. У Брэсцкай вобласці - 16, у Віцебскай - 14, Гомельскай - 17, Гродзенскай - 13, Мінскай - 17, Магілёўскай - 13, Мінску - 20. Колькасць акруг у параўнанні з 2016 годам не змянілася. У 2019 годзе сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу склала 62,9 тыс. чалавек.

Акрамя таго, зацверджаны каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.