Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 жніўня 2021, 17:35

Агрэсія Літвы вярнулася бумерангам у выглядзе пратэстаў на вуліцах - палітолаг

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарастанне ў Літве пратэснага руху справакавана перш за ўсё агрэсіўнасцю і глупствам літоўскіх палітыкаў, якія дапусцілі расколы ў грамадстве ў знешняй палітыцы, сітуацыі з мігрантамі, антыкавіднымі мерамі і эканомікай. Аб гэтым у інтэрв'ю Baltnews заявіў палітолаг Сяргей Маркаў.

"Прычынай крызісу з'яўляецца агрэсіўнасць улад краіны, якія актыўна ўдзельнічалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, звяржэння дзеючай улады Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі", - звярнуў увагу палітычны эксперт.

Ён нагадаў пра заяву Аляксандра Лукашэнкі, які паведаміў, што Беларусь больш не будзе ахоўваць літоўскую граніцу. "Хто хоча - той няхай і ідзе. Раней 90 працэнтаў работы на граніцы супраць мігрантаў ажыццяўлялі якраз беларускія ўлады, а цяпер яны адмовіліся выконваць гэту работу бясплатна для ўлад Літвы, паколькі тыя вядуць недружалюбную палітыку", - растлумачыў Сяргей Маркаў.

Гэта, як заўважыў субяседнік Baltnews, стала адным з праяўленняў "глупства літоўскіх улад", што было выказана не толькі ў агрэсіўнасці ў адносінах да Мінска. "Але і ў тым, што літоўцы пасварыліся з Кітаем. Узнік крызіс з Кітаем, які з'яўляецца адным з двух найважнейшых разам з ЗША эканамічных цэнтраў стварэння грошай і прыбытку ў свеце", - падкрэсліў Сяргей Маркаў.

Акрамя таго, антыкавідныя абмежаванні, прыдуманыя Вільнюсам, з'яўляюцца не проста жорсткімі - яны часам проста неразумныя, дадаў палітолаг.

Народныя хваляванні, справакаваныя недальнабачнай палітыкай Літвы, набіраюць абароты, пры гэтым Вільнюс выбраў тактыку "цішыні", згодна з якой прыхільнікам пратэсту проста закрыюць рот, лічыць палітычны эксперт.

"Ужо цяпер усіх тых палітыкаў, якія падтрымалі пратэсты, спрабуюць нібыта
ў вакуум змясціць. Гэта значыць літоўскія СМІ, улады рэспублікі давялі да таго, што яны не даюць ім слова. Ідзе замоўчванне", - сказаў Сяргей Маркаў.

Больш таго, на яго думку, у далейшым кіруючыя ў Літве будуць прыдумляць фэйкавыя абвінавачанні аб тым, што нібыта замежныя спецслужбы арганізавалі гэты пратэст і жах з мігрантамі. "Гэта спосаб самаабароны дзеючай улады", - падкрэсліў эксперт.

Ён таксама адзначыў расісцкае стаўленне літоўскіх улад да мігрантаў. "Стаўленне ўлад Літвы да бедных мігрантаў з Сірыі і Ірака з'яўляецца, без сумнення, расісцкім і павінна быць асуджана. Гэта ганьба Еўрасаюза, у якога пакуль не хапае сіл асудзіць расісцкія дзеянні ўлад Літвы", - сказаў на заканчэнне Сяргей Маркаў.

Раней тысячы мітынгуючых выйшлі на вуліцы Вільнюса з патрабаваннем адмяніць абмежаванні для непрышчэпленых ад каранавіруса і заклікалі ўрад пайсці ў адстаўку. Пратэсты перараслі ў беспарадкі, у выніку якіх былі затрыманы 26 чалавек, паліцыя прымяніла для разгону дэманстрантаў слёзатачывы газ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі