Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 студзеня 2020, 17:07

Адносіны Беларусі і Вялікабрытаніі ў кантэксце Brexit абмеркавалі ў Мінску пасол і намеснік кіраўніка МЗС

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча намесніка міністра Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

fff1

"Абмеркаваны асобныя аспекты развіцця двухбаковых адносін у кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з ЕС", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Сустрэча адбылася напярэдадні ўступлення ў сілу законапраекта аб Brexit. Гэты дакумент быў адобраны брытанскім парламентам 22 студзеня і ў хуткім часе атрымае фармальнае адабрэнне каралевы Лізаветы ІІ. Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕС 31 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі