ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 ліпеня 2021, 12:20

Адносіны Беларусі і Азербайджана абапіраюцца на цвёрды фундамент - Гандзілаў

Лаціф Гандзілаў
Лаціф Гандзілаў

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Азербайджана абапіраюцца на цвёрды фундамент, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Гандзілаў па выніках сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам з нагоды завяршэння сваёй дыпмісіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы адносіны абапіраюцца на вельмі цвёрды фундамент. На працягу апошніх 30 гадоў незалежнасці яны моцна ўмацаваліся. Вядома, асноўнымі тут з'яўляюцца нашы прэзідэнты, іх асабістыя адносіны. Грунтуючыся на гэтым, адносіны паміж нашымі дзяржавамі выйшлі на высокі ўзровень", - сказаў Лаціф Гандзілаў.

Паводле яго слоў, Беларусь і Азербайджан не толькі блізкія, дружалюбныя краіны, але і стратэгічныя партнёры. "І нашы адносіны сёння адпавядаюць гэтаму азначэнню. Нашы прэзідэнты пастаянна сустракаюцца, гэта бесперапынныя інтэнсіўныя адносіны. І кожныя два гады звяраюцца гадзіннікі, ставяцца дакладныя задачы, і з іх боку гэта пастаянна правяраецца. Таму тут адыходзіць ад намечанага плана проста немагчыма. І апошні візіт Прэзідэнта Беларусі паказаў, што тыя задачы, якія былі пастаўлены ў 2018 годзе, поўнасцю выкананы і пачынаецца новы этап у нашых адносінах, у паглыбленні кааперацыі, узаемадзеянні нашых прамысловых прадпрыемстваў. У верасні намячаецца правядзенне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве", - адзначыў пасол.

Лаціф Гандзілаў падкрэсліў, што ва ўзаемаадносінах нашых краін вельмі добрыя перспектывы. "Мы будзем паглыбляць нашы кааперацыйныя сувязі, адносіны ў галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя. На гэтым этапе, мне здаецца, менавіта такія сферы атрымаюць яшчэ большую падтрымку і развіццё", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі