Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 снежня 2018, 14:39

Адміністрацыі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі і Адміністрацыя Прэзідэнта Расіі заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА.

Падпісанне дакумента адбылося ў час візіту ў Маскву кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай і яе сустрэчы з расійскім калегам Антонам Вайнам.

Мемарандум прадугледжвае ўзаемадзеянне і правядзенне кансультацый паміж ведамствамі па шырокім коле пытанняў, уключаючы юрыдычную сферу, нарматворчасць, падрыхтоўку кадраў і дзяржслужбу, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі