Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2021, 13:44

АДКБ вызначыць кола дзяржаў для атрымання статусаў партнёра і наглядальніка пры арганізацыі

1 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Намеснікі міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ 31 сакавіка ў Маскве правялі вочныя кансультацыі, на якіх абмяркоўвалася падрыхтоўка да пасяджэнняў статутных органаў у красавіку-маі, супрацоўніцтва з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама сфера развіцця публічнай дыпламатыі. У кансультацыях прыняў удзел генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў аб ролі і месцы АДКБ у сучаснай міжнароднай архітэктуры, папулярызацыі дзейнасці арганізацыі і павышэнні яе аўтарытэту", - расказаў прэс-сакратар. З улікам уступлення ў сілу з 19 студзеня 2021 года дакументаў, якiя зацвярджаюць статусы партнёра і наглядальніка пры АДКБ, асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню аб наладжванні супрацоўніцтва з зацікаўленымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У сваім выступленні генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што адкрываюцца новыя магчымасці прыцягнення зацікаўленых трэціх краін і міжнародных арганізацый да ўзаемадзеяння па лініі АДКБ. "У статут арганізацыі ўнесены ўсе неабходныя для гэтага змяненні. Цяпер нам трэба будзе вызначыць кола дзяржаў і міжнародных арганізацый, якія маглі б прэтэндаваць на атрыманне статусаў наглядальніка пры АДКБ або партнёра АДКБ, а таксама выпрацаваць алгарытм работы з патэнцыяльнымі кандыдатамі", - сказаў Станіслаў Зась.

Закранаючы сферу публічнай дыпламатыі АДКБ, Станіслаў Зась адзначыў, што яна з'яўляецца састаўной часткай афіцыйнай дыпламатыі і ўяўляе сабой комплекс мер, якія праводзяцца для сістэматычнага інфармавання грамадскасці і палітычных колаў дзяржаў - членаў АДКБ і трэціх краін аб асноўных напрамках дзейнасці АДКБ з апорай на магчымасці грамадзянскай супольнасці, на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

"Практычная мэта публічнай дыпламатыі заключаецца ў давядзенні да сусветнай грамадскасці аб'ектыўнай інфармацыі пра АДКБ, пазіцыянаванні па асноўных міжнародных праблемах, фарміраванні пазітыўнага іміджу арганізацыі як эфектыўнай шматфункцыянальнай міжнароднай структуры бяспекі на еўразійскай прасторы. У рэшце рэшт - у садзейнічанні шматпланаваму працэсу фарміравання спрыяльных знешніх умоў для бяспечнага і стабільнага развіцця дзяржаў - членаў АДКБ", - падкрэсліў генеральны сакратар АДКБ.

У час кансультацый таксама абмяркоўваліся пытанні развіцця адносін з СНД і ШАС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі