Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лютага 2022, 14:37

АДКБ, СНД і ШАС будуць узаемадзейнічаць у вышуку і прыцягненні да адказнасці тэрарыстаў і іх саўдзельнікаў

16 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Маскве, у штаб-кватэры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, сёння адбылося падпісанне сумеснай пазіцыі Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Антытэрарыстычнага цэнтра (АТЦ) дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Сакратарыята Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-бюро АТЦ СНД.

Дакумент дэкларуе агульныя падыходы да процідзеяння міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму, падтрымку бакамі рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН нумар 2354 ад 2017 года па процідзеянні распаўсюджванню тэрарыстычных ідэй і рэалізацыі патрабаванняў Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН аб устараненні ўмоў, што садзейнічаюць распаўсюджванню тэрарызму, яго папярэджанні і барацьбе з ім, а таксама рабоце па дэрадыкалізацыі і выкараненні спрыяльнага асяроддзя для тэрарызму.

"Бакі надаюць важнае значэнне кансалідацыі намаганняў усёй сусветнай супольнасці і выступаюць за фарміраванне шырокай антытэрарыстычнай кааліцыі пад эгідай ААН у рамках каардынацыі намаганняў міжнароднай супольнасці ў сферы процідзеяння тэрарызму, - гаворыцца ў дакуменце. - Лічаць неабходнымі прыняцце дзейсных калектыўных мер па папярэджанні і спыненні распаўсюджвання і прапаганды тэрарыстычнай і звязанай з ёю радыкальнай ідэалогіі, уключаючы рэлігійны экстрэмізм, падбухторванне да тэрарызму і вярбоўку ў рады тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, надаючы важнае значэнне процідзеянню выкарыстанню тэрарыстычнымі арганізацыямі інтэрнэту".

Бакі звярнулі ўвагу на важнасць зладжаных мер адносна ўдзельнікаў узброеных канфліктаў на баку міжнародных тэрарыстычных арганізацый, у тым ліку якія перамяшчаюцца ў краіны свайго паходжання або ў трэція краіны.

"Бакі маюць намер узмацняць узаемадзеянне і садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС, дзяржаў - удзельніц СНД і дзяржаў - членаў АДКБ у пытаннях барацьбы з тэрарызмам, у тым ліку па аказанні прававой дапамогі ў вышуку і прыцягненні да адказнасці тэрарыстаў і іх саўдзельнікаў, павышэнні ўзроўню супрацоўніцтва на карысць міру і бяспекі народаў краін і рэгіёнаў, што ўваходзяць у арганізацыі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

У цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел дырэктар Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Руслан Мірзаеў, кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД Яўген Сысоеў і генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі