Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2021, 14:46

АДКБ мае намер развіваць супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве адбылася рабочая сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Віктара Гулевіча і генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Бакі абмяняліся думкамі аб выкліках і пагрозах у рэгіёне адказнасці АДКБ і за яго межамі, абмеркавалі вынікі работы арганізацыі ў мінулым годзе і пастаўленыя перад ёй задачы ў сферы ваеннага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.

Генеральны сакратар адзначыў далейшую неабходнасць аснашчэння КСАР АДКБ сучасным узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, а таксама пашырэння супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Як прыклад - развіццё дыялогу з ААН па пытанні ўбудоўвання міратворчага патэнцыялу АДКБ у дзейнасць ААН па падтрыманні міру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі