Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 08:00

Выбары Прэзідэнта Беларусі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нядзелю, 9 жніўня, асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Выбары Прэзідэнта Беларусі з'яўляюцца прамымі. Кіраўнік дзяржавы выбіраецца непасрэдна беларускім народам. Галасаванне з'яўляецца тайным. Выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну грамадзян, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца выбраным, калі яго падтрымалі больш за палавіну выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачэнь. ЦВК сфарміраваны 153 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі і 5723 участковыя камісіі. Створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 231 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 13 - у воінскіх часцях і 44 - за межамі Беларусі.

Выбарчыя ўчасткі адкрываюцца ў 8.00. На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 844 932 чалавекі.

Сачыць за ходам выбарчай кампаніі будуць 248 міжнародных і амаль 50 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі