
Звыш 30 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў і рабочых падрыхтаваў за 60 гадоў свайго існавання Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж. Заснаваны ён 5 ліпеня 1963 года як база для падрыхтоўкі спецыялістаў для ўзводзімага нафтаперапрацоўчага комплексу Наваполацка і іншых прадпрыемстваў. Сёння каледж рыхтуе спецыялістаў па пяці спецыяльнасцях. Для іх навучання тут створаны ўсе ўмовы: вучэбныя кабінеты, майстэрні і лабараторыі аснашчаны сучасным абсталяваннем, камп'ютарнай тэхнікай і многім іншым.
На здымку: падчас практычных заняткаў.