11 красавіка ў Мінску адбылося адкрыццё праекта "Зробім разам", арганізаванага з мэтай папулярызацыі беларускай прадукцыі. Гэта сумесны праект вытворцаў харчовай прадукцыі і лідараў меркаванняў у інтэрнэт-супольнасцях. Яго місія - зрабіць айчынную прадукцыю бліжэйшай і больш зразумелай для кожнага беларуса. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
На здымку: на выстаўцы прадукцыі.