ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:29 24 студзеня 2023

"Зорны паход" па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа стартаваў у БДПУ

"Зорны паход" па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа стартаваў у БДПУ

24 студзеня прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны старту інтэрнацыянальнага 58-га "Зорнага паходу" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Падчас паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, азнаёмяцца з гістарычнымі месцамі і вядучымі прадпрыемствамі раёнаў. Разам са студэнтамі БДПУ ў паходзе прымуць удзел студэнты з Казахстана, Расіі і Узбекістана.

На здымку: падчас ускладання кветак да помніка студэнтам і выкладчыкам БДПУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі