Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:07 18 студзеня 2021

"Зялёна Гура" перамагла "Цмокi-Мiнск" у Адзінай лізе ВТБ

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі польскаму клубу "Зялёна Гура" ў дамашнім матчы Адзінай лігі ВТБ. Гульню ў мінскім "Фалькон Клубе" гаспадары пачалі добра, выйграўшы першую чвэрць з перавагай 13 ачкоў. У другім адрэзку мінчане таксама валодалі ініцыятывай і пайшлі на вялікі перапынак пры ліку 48:31 на сваю карысць. Трэцюю дзесяцімінутку падапечныя Расціслава Вергуна правалілі, дазволіўшы сапернікам скараціць разрыў да трох ачкоў. У апошняй чвэрці госці таксама згулялі лепш і ў канцоўцы вырвалі перамогу - 80:75 (12:25, 19:23, 29:15, 20:12). 

На здымку: у час матчу

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі