Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:07 22 студзеня 2024

Зімовы фестываль "Берасцейскія сані" правялі ў Пінску

Зімовы фестываль "Берасцейскія сані" правялі ў Пінску 20 студзеня Пінск прыняў трэці абласны зімовы фестываль "Берасцейскія сані". Свята прайшло ў гістарычнай частцы горада, яго гасцямі сталі тысячы мясцовых жыхароў і гасцей з іншых рэгіёнаў. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у лёгкаатлетычным "Вадохрышчанскім забегу", а таксама акунуцца ў купель на набярэжнай Піны. Адным з самых чаканых мерапрыемстваў фестывалю стаў парад стылізаваных машын, які ўзначалілі Дзед Мароз і Снягурачка. Таксама спецыяльна да свята была створана ў Кніга рэкордаў фестывалю, у якой было зафіксавана першае дасягненне - самая вялікая порцыя палескай кашы на 1,5 тыс. чалавек.

На здымку: у час мерапрыемства.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі