20 студзеня Пінск прыняў трэці абласны зімовы фестываль "Берасцейскія сані". Свята прайшло ў гістарычнай частцы горада, яго гасцямі сталі тысячы мясцовых жыхароў і гасцей з іншых рэгіёнаў. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у лёгкаатлетычным "Вадохрышчанскім забегу", а таксама акунуцца ў купель на набярэжнай Піны. Адным з самых чаканых мерапрыемстваў фестывалю стаў парад стылізаваных машын, які ўзначалілі Дзед Мароз і Снягурачка. Таксама спецыяльна да свята была створана ў Кніга рэкордаў фестывалю, у якой было зафіксавана першае дасягненне - самая вялікая порцыя палескай кашы на 1,5 тыс. чалавек.
На здымку: у час мерапрыемства.